23 верасня кожны жадаючы зможа прадэгуставаць і купіць стравы беларускай нацыянальнай кухні. У Купалаўскім універсітэце падобная выстава-кірмаш пройдзе ўжо ў шосты раз.
На сабраныя ў рамках выставы сродкі будуць набыты неабходныя тавары для Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, з якім ГрДУ імя Янкі Купалы супрацоўнічае на працягу многіх гадоў.
Падчас дабрачыннай выставы-кірмашу «Беларусь хлебасольная» таксама будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Лепшае афармленне стала» і «Лепшы зазывала», у якім журы ацэніць афармленне выставачнага месца і ўменне ўдзельнікаў прыцягнуць увагу гасцей да свайго стала і страў. Адбудзецца конкурс «Хлебасолаў», у рамках якога купалаўцы прадэманструюць разнастайнасць прадстаўленых страў нацыянальнай кухні і конкурс «Лепшы касцюм», у якім журы ацэніць касцюмы ўдзельнікаў, стылізаваныя пад нацыянальны беларускі строй.
Для ўдзелу ў выставе-кірмашы неабходна падаць заяўку ў электронным (на e-mail: korneva_es@mail.ru) і папяровым выглядзе (у каб. 203, зав. Даватара, 3/1) да 17 верасня 2019 г. Мерапрыемства адбудзецца 23 верасня па адрасе: зав. Даватара, 3/1 ч 10.00 да 14.00.
Больш падрабязна з навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца на сайце.