Падчас працы курсаў выкладчыкі змогуць не толькі пашырыць свае прафесійныя веды ў сферы праектнай дзейнасці, але і атрымаюць магчымасць для арганізацыі новых відаў камунікацый на англійскай мове.
У склад групы, якая праходзіць навучанне на англійскай мове, увайшлі восем выкладчыкаў, якія прадстаўляюць пяць факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта. Варта адзначыць, што навучальныя заняткі ў англамоўных групах арганізуюцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы не ў першы раз. Адукацыйныя інавацыі на англійскай мове асвойвалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі «Універсітэт адукацыйных інавацый: тэорыя, методыка і практыка сучаснай адукацыі» з лютага па чэрвень 2019 года і «Асновы эўрыстычнага навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі» з сакавіка па красавік 2019 года. Як распавялі арганізатары курсаў павышэння кваліфікацыі, у ГрДУ імя Янкі Купалы зацікаўлены ў падрыхтоўцы выкладчыкаў з шырокімі моўнымі кампетэнцыі і упэўненым валоданнем замежнымі мовамі.
Варта адзначыць, што навучанне ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі «Універсітэт адукацыйных інавацый: праектны падыход у адукацыйнай дзейнасці» праходзіць і на рускай мове. Усяго слухачамі курсаў сталі 32 чалавекі: выкладчыкі 12 факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і 2 выкладчыкі Гуманітарнага каледжа.
На працягу трох месяцаў слухачы пазнаёмяцца з прынцыпамі, інструментамі і тэхналогіямі праектнай дзейнасці, навучацца ініцыяваць, планаваць і выконваць праекты, ужываць праектны падыход пры правядзенні вучэбных заняткаў і арганізацыі навукова-даследчай працы студэнтаў.
Заняткі будуць праходзіць у Купалаўскім універсітэце з 23 верасня па 20 снежня 2019 года. У ходзе курсаў выкладчыкі набудуць прафесійныя кампетэнцыі ў галіне праектнай дзейнасці, дзякуючы якім магчыма актыўнае фарміраванне інавацыйнага універсітэцкага асяроддзя, неабходнага для развіцця вышэйшай навучальнай установы новага пакалення - «Універсітэт 3.0».
У праграме курсаў - чатыры адукацыйных модулі, кожны з якіх закранае розныя бакі тэхналогіі праектнай дзейнасці.
Так, у рамках першага навучальнага модуля «Праектны падыход у выкладанні вучэбных дысцыплін» слухачы курсаў даведаюцца аб метадах генерацыі і абгрунтавання праектных ідэй, патрабаваннях да праектавання вынікаў праекта, інструментах і метадах кіравання праектам, а таксама прыёмах іх эфектыўнай прэзентацыі.
Другі навучальны модуль «Праектаванне і правядзенне навучальных гульнявых заняткаў» складзены, зыходзячы з цікавасці выкладчыкаў да выкарыстання гульнявых тэхналогій у вучэбнай дзейнасці. Слухачы курсаў пазнаёмяцца з гульнявымі адукацыйнымі рашэннямі, у ходзе трэнінгаў і дзелавой гульні асвояць методыку распрацоўкі і правядзення заняткаў у гульнявой форме.
Трэці навучальны модуль «Распрацоўка навучальных праектаў студэнтаў на аснове Mind-map тэхналогіі» прысвечаны тэхналогіі Mind-map як сродку арганізацыі, упарадкавання і ўспрымання інфармацыі. Увазе слухачоў будзе прадстаўлена аўтарская методыка арганізацыі праектнай дзейнасці студэнтаў на аснове выкарыстання інтэлект-карт пры правядзенні заняткаў на замежнай мове.
У чацвёртым навучальным модулі «Мабільныя прыкладанні як сродак кіравання праектнай дзейнасцю студэнтаў» слухачы пазнаёмяцца з інавацыйнымі прыёмамі мабільнага навучання. На канкрэтных прыкладах будуць разгледжаны мабільныя прыкладанні, дзякуючы якім можна выбудаваць эфектыўнае кіраванне праектнай дзейнасцю студэнтаў.
У якасці мадэратараў курсаў выступяць выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Алена Разава, дацэнт кафедры агульнай фізікі Наталля Валько, начальнік вучэбнага аддзела ВМУ Анатоль Багдзевіч, выкладчык Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Пчэльнік.
Заняткі будуць праходзіць у форме лекцый, практычных заняткаў, групавых абмеркаванняў, трэнінгаў, дзелавых гульняў.
Варта адзначыць, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы з лютага па чэрвень 2019 г. была рэалізавана адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі «Універсітэт адукацыйных інавацый: тэорыя, методыка і практыка сучаснай адукацыі». Вынікам курсаў сталі ўласныя адукацыйныя прадукты слухачоў, прадуктыўныя камунікацыі і каштоўны вопыт пагружэння ў асяроддзе сумеснага пошуку адукацыйных ідэй і рашэнняў.