З 23 кастрычніка па 23 лістапада ў Гродна і ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне па прадметах ЦТ.
Для ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні неабходна прайсці онлайн-рэгістрацыю на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Для рэгістрацыі неабходна зайсці на сайт www.rikc.by, зарэгістравацца ў асабістым кабінеце, выбраць прадметы, пункт тэсціравання і дату тэсціравання, аплаціць удзел у тэсціраванні ў сістэме АРІП на працягу 24 гадзін і раздрукаваць пропуск. Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні па адным прадмеце - 7,0 рублёў.
У дзень правядзення тэсціравання неабходна з'явіцца па адрасе, паказаным ў пропуску, і мець пры сабе пашпарт, пропуск, чорную гелевую ручку, на тэсціраванні па фізіцы і хіміі можна мець калькулятар.
У Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі адзначаюць, што ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазволіць праверыць узровень ведаў і аб'ектыўна ацаніць ступень падрыхтаванасці да цэнтралiзаванага тэсцiравання, азнаёміцца з тэматыкай і тэхналогіяй выканання тэставых заданняў цэнтралізаванага тэсціравання ў межах адведзенага часу, набыць навыкі запаўнення бланка адказаў, адаптавацца да ўмоў і патрабаванняў ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні і зрабіць выбар шляху далейшай якаснай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Больш падрабязна аб удзеле ў тэсціраванні можна даведацца ў рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, ауд.101, тэл. +375 (33) 35 44 500, (0152) 73 01 01.
Графік правядзення тэсціравання можна знайсці тут.