Спаборніцтвы прайшлі 12-13 кастрычніка ў Эстоніі.
Усяго ўдзел у турніры прынялі 322 атлеты з 38 краін.
У скарбонцы беларускіх спартсменаў тры ўзнагароды. Сярэбраны медаль у вагавай катэгорыі 81 кг заваяваў беларускі атлет Юсуп Бекмурзаеў, які ў фінальным паядынку саступіў французу Баптысту П'еру. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару падняліся дзюдаісты з Францыі Нікалас Чылард і Альфа Джало.
Залатую ўзнагароду ў вагавой катэгорыі звыш 100 кг у скарбонку зборнай Беларусі прынёс Ягор Кухарэнка. У папярэднім раўндзе Ягор Кухарэнка кідком на іпон за 5 секунд да заканчэння асноўнага часу выйграў у француза. У наступнай сутычцы яму хапіла 37 секунд, каб аформіць перамогу над украінцам. У 1/2 фіналу Ягор выдаткаваў 1 хвіліну 47 секунд, каб выканаць кідок на іпон ў сутычцы з прадстаўніком Нідэрландаў, у фінале Ягор сустрэўся з прадстаўніком Беларусі ЦЯРПІЦКАЯ Уладзіславам, які таксама не змог нічога супрацьпаставіць нашаму выхаванцу: на 46 секундзе паядынку купалавец атрымаў перамогу, заваяваўшы тым самым першае месца. На другім радку выніковага пратаколу размясціўся яго партнёр па камандзе Уладзіслаў Цярпіцкі. Бронзавыя медалі дасталіся італьянцу Вінчэнца д'Арка і спартсмену з Нідэрландаў Юру Спэйкерсу.
У медальным заліку беларуская каманда заняла чацвёртае месца. На вышэйшай пазіцыі знаходзіцца зборная Францыі. Другое месца на рахунку атлетаў з Нідэрландаў, замыкае тройку лідэраў зборная Германіі.