Узнагароджанне адбылося падчас пасяджэння Савета ўніверсітэта 30 кастрычніка.
За значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь, за актыўную грамадзянскую пазіцыю Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана вядучы спецыяліст спартыўнага клуба Яна Тарасава.
За поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у грамадскім, творчым і спартыўным жыцці ўніверсітэта Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адзначаны студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Аляксей Аборын, студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Дар'я Пякарская, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Юрый Палтарак, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Андрэй Самойла і студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Таццяна Шчэрбач.