У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 26 па 30 кастрычніка 2015 года праводзіліся адборачныя ХХ юбілейнага конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў-першакурснікаў «Alma Mater-- любоў з першага курсу».
У конкурсе прынялі ўдзел каманды ўсіх факультэтаў, а таксама каманда замежных студэнтаў купалаўскай ВНУ.
Па выніках пяці дзён яркіх выступленняў у фінал конкурсу выйшлі наступныя факультэты:
- факультэт биялогіі і экалогіі;
- факультэт эканомікі і кіравання;
- юрыдычны факультэт;
- факультэт мастацтваў і дызайну.
Фінал конкурсу «Alma Mater-- любоў з першага курсу» адбудзецца 17 лістапада 2015 года ў 18.30 па адрасе вул. Леніна, 32 (актавая зала). На канцэрце перад гледачамі студэнты-першакурснікі ГрДУ імя Янкі Купалы пакажуць свае тэатралізаваныя паказы. Таксама перад гасцямі з рознымі нумарамі выступяць студэнты тых факультэтаў, якія не сталі фіналістамі.
Квіткі ў наяўнасці толькі ў распаўсюджвальнікаў факультэтаў.
Паглядзець выступленні ўсіх факультэтаў можна на канале GrSUby.