Спартыўныя спаборніцтвы былі прысвечаны папулярызацыі здаровага ладу жыцця і прымеркаваны да Міжнароднага дня адмовы ад курэння.
Арганізатарам эстафеты «Здаровым быць модна» 22 лістапада выступіў юрыдычны факультэт сумесна са студэнцкім інтэрнатам №2 і кафедрай фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава. На адкрыцці эстафеты прысутнічаў і загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Юрый Сак.
Спартыўныя спаборніцтвы ацэньвала журы ў складзе намесніка дэкана юрыдычнага факультэта Ірыны Майсеевай, выхавальніка сектара ідэалагічнай і выхаваўчай працы студэнцкага гарадка Алены Урублеўскай, намесніка старшыні студэнцкага самакіравання юрыдычнага факультэта Анастасіі Невяроўскай, намесніка старшыні прафбюро юрыдычнага факультэта Валерыі Мішчук. Праводзілі спартыўныя конкурсы выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту.
Па выніках эстафеты «Здаровым быць модна» перамогу атрымала каманда студэнцкага інтэрната №2. Другое месца заняла каманда юрыдычнага факультэта студэнтаў I курса вучэбнай групы «ПР-191.1», трэцяе месца - у каманды студэнтаў I курса вучэбнай групы «ПР-191.2».
[widgetkit id=3490