Прапанаваць сваю творчую працу на конкурс можна да 20 снежня 2019 года.
IX Чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў пройдзе з 21 па 23 жніўня 2020 года ў Мінску пад эгідай Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU). У рамках падрыхтоўкі да маштабнай спартыўнай падзеі студэнцкую моладзь краіны запрашаюць прыняць удзел у адкрытым рэспубліканскім конкурсе на распрацоўку талісмана Чэмпіянату свету. Конкурс арганізуе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.
Будучы талісман павінен адпавядаць агульнай канцэпцыі Чэмпіянату - улічваць прыродныя асаблівасці Рэспублікі Беларусь, быць лёгкім і зразумелым заўзятарам і гледачам, а таксама выклікаць станоўчыя асацыяцыі.
Ствараць талісман IX Чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод студэнтаў удзельнікі могуць як індывідуальна, так і ў групах. Працы для ўдзелу і заяўкі па ўстаноўленай форме аргкамітэт конкурсу прымае да 20 снежня. Да малюнку талісмана аўтару трэба прыкласці тлумачальную запіску і расказаць пра сваю творчую ідэю. Імя пераможцы і лаўрэатаў конкурсу будуць абвешчаныя да 20 студзеня 2020 года.
У якасці ўзнагароды пераможца і лаўрэаты конкурсу атрымаюць камплекты запрашальных білетаў на мерапрыемствы Чэмпіянату і грашовы прыз.
Накіроўваць заяўкі на удзел і файл з выявай талісмана неабходна на электронную пошту аргкамітэта конкурса: admin@sporteducation.by (у тэме ліста пазначыць «Конкурс»).