Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць 20 снежня тэму «Зігзагі гісторыі ў сучаснай літаратуры».
Юрый Палякоў - старшыня Нацыянальнай Асацыяцыі драматургіі і старшыня рэдакцыйнай рады «Літаратурнай газеты». Па яго сцэнарыях знята 12 мастацкіх фільмаў, сярод якіх «ПП раённага маштабу», «Варашылаўскі стралок», «Зманіш - памрэш», «Сто дзён да загаду» і многія іншыя. За сорак гадоў працы ў літаратуры ён выпусціў каля 150 кніг (уключаючы перавыданні). З 2001 па 2017-ы быў галоўным рэдактарам «Літаратурнай газеты».
У Мінск Юрый Палякоў прыедзе разам з тэатрам Сатыры са спектаклем «Жанчыны без межаў». У камедыі рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Шырвіндт і пісьменнік Юрый Палякоў паспрабавалі адказаць на пытанне, дзе тыя межы, за якія жанчына ніколі не пераступіць. А ў Гродне 20 лістапада ў 15.00 у канферэнц-зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Ажэшкі, 22) пройдзе сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі.
Даведачна:
Юрый Палякоў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Маскве. Скончыў педагагічны інстытут імя Крупскай. Пасля службы ў войску працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры.
Шырокую папулярнасць Палякову прынеслі аповесці «Сто дзён да загада» і «ПП раённага маштабу». Аповесць «Сто дзён да загаду» перажыла ўжо 18 выданняў. Пазней былі напісаны «Дземгарадок», «Апафегей», «Казляня ў малацэ», «Грыбны цар» і авантурная любоўна-дэтэктыўная аповесць «Неба паўшых».