На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 18 снежня 2019 года, прысуджана вучоная ступень кандыдата навук выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Юрыю Тарасевічу.