Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Універсітэт - тэрыторыя апераджальнага развіцця" адбудзецца ў Купалаўскім універсітэце 19-20 лютага.
Тэмай навуковага форуму, які пройдзе ў межах святкавання 80-годдзя ўніверсітэта і аб'яднае навукоўцаў з розных краін, стане развіццё лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь і цыфравізацыі ўсіх сфер дзейнасці ўніверсітэтаў.
У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць лічбавыя і інтэлектуальныя тэхналогіі ў фундаментальных і прыкладных навуках, інфармацыйныя тэхналогіі інтэлектуалізацыі адукацыі, навукі і вытворчасці, лічбавыя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе.
Акрамя таго ў праграме форуму запланаваны круглы стол на тэму «цыфравізацыі навуковай і адукацыйнай дзейнасці».
Зарэгістравацца і прадставіць свае даклады ўдзельнікам неабходна да 31 студзеня 2020 года. Знайсці больш падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве можна на сайце канферэнцыі.
Кантакты: Антон Анатольевіч Глазеў, тэл.: +375 152 77-24-77; · Міхаіл Іванавіч Ігнатоўскі, тэл.: +375 152 68-06-17. Е-mail: conf80@grsu.by.