Конкурс імя Рэйнгольда Марыцэвіча Гліэра - педагога, дырыжора і кампазітара - прайшоў у Маскве і аб'яднаў удзельнікаў з розных краін.
Магістрантка факультэта мастацтваў і дызайну спецыяльнасці "Музычнае мастацтва" Ганна Качун стала ўладальніцай дыплома Лаўрэата II ступені ў катэгорыі «Дырыжор». Выкладчык дзяўчыны - загадчыца кафедры музычнага мастацтва Ганна Зайцава.
Конкурс праводзіцца ў выглядзе завочнага ўдзелу - па дасланых відэазапісах.
Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала міжнароднае журы ў складзе вядомых прафесійных музыкантаў-выканаўцаў, выкладчыкаў вядучых устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры.
Міжнародны конкурс арганізаваны Камітэтам рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Маскоўскае абласное харавое таварыства». Партнёрамі конкурсу выступілі Саюз кампазітараў Расіі, аркестр Алега Меньшыкава, арганізацыя па правядзенні конкурсаў і фестываляў MS Group.