Старшынёй Моладзевага парламента IV склікання была абраная студэнтка факультэта псіхалогіі Ганна Тусевіч.
Выбары прайшлі падчас II сесіі Маладзёжнага парламента. На пасаду старшыні прэтэндавалі 3 кандыдаты: прадстаўнік Лідскага моладзевага парламента Міхаіл Бойка, намеснік старшыні моладзевага парламента Ленінскага раёна г. Гродна, навучэнец гімназіі №10 абласнога цэнтра Роберт Янкоўскі і студэнтка факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ганна Тусевіч. Яны прадставілі свае праграмы і сваё бачанне развіцця маладзёжнай палітыкі ў рэгіёне і рэспубліцы. У выніку у ходзе адкрытага галасавання большасцю галасоў старшынёй парламента была абраная Ганна Тусевіч. Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы выступае за развіццё акадэмічнай мабільнасці ў Саюзнай дзяржаве і прапануе актывізаваць абмен досведам паміж гарадамі ў сферы вышэйшай адукацыі.
II сесія Моладзевага парламента праходзіла ў онлайн рэжыме. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі вынікі працы за 2019 год і абазначылі планы на 2020- 2021 гады. Маладыя парламентарыі пагаварылі таксама аб актуальных пытаннях працаўладкавання моладзі ў рэгіёне і аб стварэнні інфармацыйнага рэсурсу валанцёрскага руху ў Гродзенскай вобласці. Прадстаўнікі розных раёнаў падзяліліся сваім вопытам рэалізацыі сацыяльных праектаў.
Моладзевы парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў дзейнічае з 2012 года. За гэты час маладымі парламентарыямі ў розныя гады папрацавалі каля 300 юнакоў і дзяўчат, імі было рэалізавана амаль 400 сацыяльна значных ініцыятыў.
Фота с сайта http://www.dtdm-grodno.guo.by