Мерапрыемства было арганізавана для замежных гасцей, якія наведалі ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праграмы абмену Erasmus +.
Мерапрыемства дазволіла студэнтам з Польшчы і Іспаніі бліжэй пазнаёміцца з культурай і традыцыямі нашай краіны. Так, замежным гасцям арганізатары распавялі пра асаблівасці зімовых святаў у Беларусі - як прынята адзначаць Новы год і Каляды. Дзіўным фактам для іх аказалася святкаванне Старога Новага года ў Беларусі, гісторыя з'яўлення гэтага свята.
Былі рады замежныя студэнты Дзеду Марозу і Снягурцы, якія зазірнулі ў госці, адзначыўшы, што ў іх краінах такіх навагодніх персанажаў няма. На працягу вечара рабяты паказвалі свае таленты - танцавалі, чыталі вершы і спявалі песні на сваіх родных мовах. Захапіла прысутных і гульня ў папяровыя снежкі, і карагоды пад навагоднія мелодыі. У завяршэнне мерапрыемства госці атрымалі памятныя падарункі і прысмакі.