Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў пад дэвізам «Стань студэнтам на адзін дзень».
Мерапрыемства наведалі больш за 170 старшакласнікаў з устаноў агульнай сярэдняй і сярэдне-спецыяльнай адукацыі горада Гродна, Гродзенскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі.
Дзень адчыненых дзвярэй пачаўся з сустрэчы абітурыентаў з адміністрацыяй факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Дэкан факультэта Тамара Піваварчык павітала рабят, іх бацькоў і настаўнікаў, пазнаёміла з асаблівасцямі кожнай спецыяльнасці, распавяла пра студэнцкае жыццё на факультэце, адказала на пытанні абітурыентаў аб ходзе ўступнай кампаніі 2020 года.
З рабятамі пагутарылі самыя актыўныя студэнты факультэта і яго вядомыя выпускнікі: аб уласных сакрэтах прафесійнага поспеху распавялі студэнт 3 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" Аляксандр Жэгала і дырэктар брэндынгавага агенцтва «Provision», выпускнік факультэта Раман Аляксандравіч Шамшорык.
Затым абітурыенты наведалі прэзентацыі ўсіх спецыяльнасцяў факультэта, праслухалі міні-лекцыі і практычныя заняткі, падрыхтаваныя выкладчыкамі факультэта. Тым самым, яны змаглі адчуць сябе сапраўднымі студэнтамі-фікітаўцамі. Таксама рабяты пагутарылі з загадчыкамі кафедраў і атрымалі падрабязную інфармацыю аб будучай спецыяльнасці.
Святочны настрой на Дні адчыненых дзвярэй гасцям арганізавалі прадстаўнікі студэнцкага самакіравання факультэта. Студэнты для ўдзельнікаў мерапрыемства правялі канцэртную праграму з наведваннем інтэрактыўнай фотазоны.
Завяршыўся Дзень адчыненых дзвярэй экскурсіяй па горадзе, арганізаванай студэнтамі-валанцёрамі спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць".