У Рыме з 14 па 16 лютага прайшлі спаборніцтвы па вольнай барацьбе. Нюргун Скрабін выступаў у вагавай катэгорыі да 65 кг.
У паўфінале купалавец перамог з лікам 5: 1 Aлі Рахімзадэ з Азербайджана, які да сутычкі з Нюргунам Скрабіным выйграў у алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Хінчагашвілі.
На шляху да фіналу Нюргун Скрабін ў першай сутычцы перамог прызёра моладзевага першынства свету Максіма Сакулцана з Малдовы. Пасля чаго сустрэўся з бронзавым прызёрам леташняга чэмпіянату свету Ісмаілам Мусукаевым з Венгрыі і перамог яго з датэрміновым лікам 12: 1.
У фінале купалавец прайграў Курбану Шыраеву з Расіі і стаў срэбным прызёрам чэмпіянату.