Візіт адбыўся ў рамках святкавання 80-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы.
Фізіка-тэхнічны факультэт наведалі рэктар АРДУ ім. Жубанава Бауржан Ердембекаў, прарэктар па стратэгічным развіцці Куанышбек Шункееў, а таксама дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Алтаншаш Бекбауава.
Падчас візіту адбылося абмеркаванне перспектыў далейшага супрацоўніцтва з навукоўцамі фізіка-тэхнічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Госці азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы лабараторыі малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур фізіка-тэхнічнага факультэта, наведалі суперкамп'ютэрны цэнтр, а таксама навукова-тэхналагічны парк.
У ходзе абмеркавання бакі дасягнулі дамоўленасці аб заключэнні чарговага экспартнага кантракту на пастаўку ў АРДУ эксперыментальнай устаноўкі, якую распрацоўваюць навукоўцы фізіка-тэхнічнага факультэта.
Госці праявілі актыўную цікавасць да распрацовак факультэта ў галіне даследавання аб'ектаў метадамі рентгенафлуарэсцэнтнага і лазерна-эмісійнага аналізу. Гэта задача асабліва актуальная для Акцюбінскага рэгіёну ў сувязі з плануемым асваеннем радовішчаў каштоўнага мінералу - дыятаміта, які можна выкарыстоўваць у якасці высокаэфектыўнага сарбенту ў прамысловасці і медыцыне.
Абмеркавана магчымасць выканання сумесных навуковых даследаванняў у галіне камп'ютарнага мадэлявання фізічных працэсаў з выкарыстаннем аддаленага доступу да вылічальных рэсурсаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Адбылася дэманстрацыя прататыпа інавацыйнага алкаметру на базе электрахімічнага сэнсара, распрацаванага на фізіка-тэхнічным факультэце калектывам маладых навукоўцаў і выпускнікоў (Артур і Аляксандр Ліцкевічы, Аляксей Нікіта, Вітольд Заман). Дарэчы, дадзеная распрацоўка зацікавіла профільных казахскіх спецыялістаў, для завяршэння НДВКП і камерцыялізацыі вынікаў распрацоўкі на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан сфарміраваны сумесны праект.
Акрамя абмеркавання сумесных навуковых праектаў, разгледжаны і перспектывы праектавання сумесных адукацыйных праграм і двухдыпломнай адукацыі па спецыяльнасцях магістратуры фізіка-тэхнічнага факультэта.
Для даведкі:
Супрацоўніцтва фізіка-тэхнічнага факультэта з АРДУ пачалося з візіту першага прарэктара АРДУ Куанышбека Шункеева ў Купалаўскі ўніверсітэт у жніўні 2017 года. 28 лістапада 2017 года ў Мінску адбылося шостае пасяджэнне рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж вышэйшымі навучальнымі і навукова-даследчымі інстытутамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан, на якім Акцюбінскі рэгіянальны дзяржаўны ўніверсітэт імя К. Жубанава быў прыняты ў члены кансорцыума.
У рамках сумеснай работы ў кансорцыуме навукоўцамі фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізаваны 5 экспартных кантрактаў, падрыхтаваны 5 навуковых публікацый і 7 заявак на конкурсы навуковых праектаў, арганізавана стажыроўка магістрантаў ў лабараторыі малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур Купалаўскага ўніверсітэта.