У вочным туры алімпіяды прымуць удзел больш за сорак фіналістаў з дзесяці каледжаў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Удзельнікі былі вызначаны па выніках першага дыстанцыйнага тура.
У рамках вочнага тура алімпіяды, які пройдзе на факультэце эканомікі і кіравання, рабяты прадэманструюць веды па дысцыплінах «Бухгалтарскі ўлік», «Эканоміка арганізацыі», «Асновы менеджменту». Пераможцы і ўдзельнікі алімпіяды атрымаюць сертыфікат удзельніка і будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі.
Варта адзначыць, што ўсяго ў дыстанцыйным туры алімпіяды прынялі ўдзел больш за сто навучэнцаў з 21 каледжа Беларусі. Як распавялі арганізатары, многія з удзельнікаў алімпіяды плануюць паступаць на факультэт эканомікі і кіравання. Самымі актыўнымі сталі навучэнцы Брэсцкага каледжа сферы абслугоўвання, Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці ім. Чарнышова, Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання. Упершыню ў алімпіядзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа і Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу.
Алімпіяда накіравана на развіццё эканамічнага ладу мыслення і цікавасці да вывучэння эканамічных дысцыплін, здольнасці да асабістага самавызначэння і самарэалізацыі.