Будынак будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў канцы 2020 года.
Нагадаем, што будаўніцтва новага інтэрната ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Дубко пачалося ў сакавіку 2019 года. Пасля ўводу новага будынка ў эксплуатацыю паказчык забяспечанасці студэнтаў інтэрнатам дасягне больш за 85%. Сучасны 13-павярховы інтэрнат адкрые дзверы 1030 купалаўцам. На першым паверсе размесцяцца памяшканні адміністрацыйна-гаспадарчай службы, буфет, медыцынскі блок. Усяго ў інтэрнаце будзе 168 трохпакаёвых жылых блокаў, у кожным пакоі - па два чалавекі. У кожным блоку - кухня, абсталяваная неабходнай тэхнікай і мэбляй, санвузел і душавая. На тэрыторыі інтэрната размесціцца спартыўная пляцоўка, палі для баскетбола, міні-футбола і хакея.
Увод у эксплуатацыю новага інтэрната па вуліцы Дубко дасць магчымасць задаволіць патрэбнасць у жыллі большасці іншагародніх студэнтаў, якія маюць патрэбу, а таксама будзе садзейнічаць павелічэнню экспарту адукацыйных паслуг ГрДУ імя Янкі Купалы.
Усе навіны пра ход будаўніцтва новага інтэрната ГрДУ імя Янкі Купалы можна знайсці тут.