Алімпіяда прайшла ў дыстанцыйным фармаце на базе кафедры лагістыкі і метадаў кіравання. Яе ўдзельнікамі сталі навучэнцы i выпускнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.
Свае сілы ў інтэлектуальным спаборніцтве спрабавалі прадстаўнікі Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа, Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання, Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, Брэсцкага каледжа - філіяла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Алімпіяда прайшла ў дыстанцыйным фармаце з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Журы ацэньвала не толькі тэарэтычныя веды ў галіне лагістыкі, але і ўменне прымяняць іх на практыцы. Для гэтага ўдзельнікам было неабходна на першым этапе прайсці тэставанне, а на другім - вырашыць задачы, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці лагіста. Рабяты выконвалі заданні, рашэнне якіх патрабавала ведаў лагістычных і эканамічных тэрмінаў і паняццяў, разумення асноўных законаў руху матэрыяльнага патоку і эканамічнага развіцця грамадства, валодання навыкамі аналітычнай інтэрпрэтацыі інфармацыі, звязанай з рухам матэрыяльнага патоку, умення тлумачыць і абгрунтоўваць уласны пункт гледжання.
Па колькасці набраных балаў першае месца падзялілі навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа Дыяна Бычанок і Мінскага каледжа прадпрымальніцтва Марына Дземідзенка. На другім месцы прадстаўніцы Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання Ксенія Садоўнічы і Мінскага каледжа прадпрымальніцтва Ганна Цярэшка. Трэцяе месца занялі Аляксандра Дашкевіч, Крысціна Камедзька і Марыя Бабіч са Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу.
Па словах арганізатараў, удзельнікі алімпіяды паказалі высокі ўзровень тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў. Пераможцам і прызёрам алімпіяды былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі, кожны навучэнец атрымаў сертыфікат удзельніка.