Cайт праграмы:http://eacea.ec.europa.eu/tempus/index_en.php
Сайт праекта: tradir.bsu.by
Статус праекта: рэалізаваны
Партнёры праекта:
Універсітэт Патсдама (Федэратыўная Рэспубліка Германія) - каардынатар праекта;
Універсітэт Лінк Кампус, г. Рым (Італія);
Віленскі ўніверсітэт (Літоўская Рэспубліка);
Вышэйшая школа імя Балесла Маркоўскага ў Кельцах (Рэспубліка Польшча);
Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка (Украіна);
Хмяльніцкі ўніверсітэт кіравання і права (Украіна);
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В.М. Каразіна (Украіна) .;
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;
Беларускі Рэспубліканскі саюз юрыстаў.
Агульная сума бюджэту праекта: 824094,63 еўра
Бюджэт ГрДУ імя Янкі Купалы: 102201,05евро
Працягласць: 36 месяцаў
Мэта праекта: забеспячэнне прымянення аб'яднаных намаганняў універсітэтаў ЕС і краін-партнёраў, грамадскіх аб'яднанняў краін-партнёраў у мэтах мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай юрыдычнай адукацыі ў адпаведнасці з Балонскім працэсам і еўрапейскімі стандартамі, накіраванай на перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, здольных удзельнічаць і ажыццяўляць альтэрнатыўнае ўрэгуляванне спрэчак ў Беларусі і Украіне.
Вынікі праекта:
1)Адкрыта і паспяхова функцыянуе новая спецыяльнасць магістратуры 1-24 81 05 Прававое забеспячэнне альтэрнатыўных спосабаў урэгулявання канфліктаў і спрэчак;
2) Члены рабочай групы прайшлі стажыроўкі ва ўніверсітэтах Еўрапейскага Саюза;
3) Падрыхтаваны і выдадзены навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі для новай спецыяльнасці;
4) Набыта 2 кампутарныя класы, абсталяванне лекцыйнай аўдыторыі, тэлевізар;
5) Набыта новая навуковая і навучальная літаратура для забеспячэння навучальнага працэсу.
Навіны праекта:
Прадстаўнік навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Т.М. Пробаршч прыняла ўдзел у навучальных семінарах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі TRADIR