Cайт праграмы: http://www.eni-cbc.eu/llb/ru
Статус праекта: у працэсе рэалізацыі
Партнёры праекта:
Агульная сума бюджэту праекта: 314691,32 еўра
Бюджэт ГрДУ: 52623,61 еўра
Працягласць: 21 месяц
Мэта праекта: паляпшэнне навыкаў рэгіянальных і мясцовых органаў улады, а таксама іншых грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у галіне аховы прыроды і навакольнага асяроддзя, і здольнасці для барацьбы з прыроднымі і тэхнагеннымі бедствамі, такімі як распаўсюджванне інвазіўных відаў.
Задачы праекта:
- скарачэнне плошчы, занятай чужароднымі інвазіўным відамі раслін у рэгіёне;
- усталяванне доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі ў рэгіёне ў галіне выкаранення чужародных інвазіўных відаў раслін.
Вынікі праекта:
15-16.05.2019 г. адбылася стартавая сустрэча ў рамках трансгранічнага праекта "Зніжэнне негатыўнага ўздзеяння чужародных інвазіўных відаў раслін на экасістэмы і дабрабыт людзей у памежным літоўска-беларускім рэгіёне", праведзена закупка абсталявання (мікраскоп, квадракоптар, планшэты, фотаапарат, каляровы лазерны прынтэр );
23.10-24.10.2019 г. у аграгарадку Парэчча адбыўся семінар у рамках праекта. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі падвялі вынікі рэалізацыі першага этапу праекта. У перыяд з мая па жнівень партнёры здолелі правесці інвентарызацыю інвазіўных відаў раслін на тэрыторыі Дзукійскага нацыянальнага парку, запаведніка Чэпкеляй, у Варэнскім, Гродзенскім і Шчучынскім раёнах, а таксама на тэрыторыі Рэспубліканскіх ландшафтных заказнікаў «Азёры» і «Котра».
Скончаны палявыя работы па інвентарызацыі інвазіўных відаў раслін на праектнай тэрыторыі. Створана база дадзеных ГІС (дадзеныя інвентарызацыі чужародных інвазіўных відаў раслін для мэтавай вобласці праекта), на яе аснове падрыхтавана лічбавая карта распаўсюджвання чужародных інвазіўных відаў раслін на мадэльнай тэрыторыі, зроблена справаздача аб разнастайнасці, распаўсюджванні і ацэнцы чужародных інвазіўных відаў раслін на мадэльнай тэрыторыі.
Навіны праекта:
Відэа з інтэрв'ю кіраўніка праекта Алега Созінава ў праграме "Проста раніца"
У аг. Парэчча Гродзенскага раёна адбыўся семінар у рамках праекта
6 лютага 2020 года Вільнюсе (Літва) адбылася сустрэча экспертаў праекта
Запрашаем Вас нанесці на карту выяўленыя чужародныя інвазіўныя віды раслін! Адкрыць анкету
Вэб-карта дадзеных аб інвазіўных раслінах, прадастаўленых мясцовым насельніцтвам (Адкрыць)
Карта распаўсюджвання інвазіўных відаў раслін у беларуска-літоўскім памежжы (Адкрыць)
Інструкцыя па працы ў on-line з інтэрактыўнай картай інвазіўных раслін беларуска-літоўскага памежжа (Адкрыць)
Метадычныя падыходы да інвентарызацыі інвазіўных відаў раслін (Адкрыць)
Атлас інвазіўных відаў раслін падлягаюць картаграфаванню па праекце ENI-LLB-1-207 (Адкрыць)
Чужародныя агрэсіўныя віды раслін LT-BY памежжа: даследаванні на карысць прыроды і людзей (ВІДЭАФІЛЬМ)
Інвазіўные віды раслін, якія растуць на тэрыторыі Варанскага раён і нацыянальнага парку Дзукія (Літва) (ВІДЭАФІЛЬМ)