Канферэнцыя для творчай моладзі пройдзе 1 чэрвеня ў рэжыме онлайн.
Навуковы форум закліканы раскрыць творчыя здольнасці навучэнцаў у сферы міласэрнасці і гуманнасці. Прыняць удзел у ім могуць студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Гродзенскай вобласці.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі, з дапамогай прадстаўленых дакладаў, разгледзяць гісторыю развіцця і станаўлення мецэнацтва і валанцёрства ў гуманітарнай сферы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абмяркуюць замежны вопыт, ролю Чырвонага Крыжа ў ажыццяўленні гэтай працы. А таксама пагавораць аб мецэнацтве і валанцёрскім руху ў сацыяльнай сферы, прававой аснове такой дзейнасці, яе маральна-гуманістычных асновах і валанцёрства як інстытуце сацыялізацыі моладзі.
Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў у электронным фармаце і апублікаваны на сайце Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Лепшыя працы ўдзельнікаў адзначаць дыпломамі.
Для ўдзелу ў навуковым форуме неабходна да 27 мая выслаць на паштовую скрыню grodno_redcross@tut.by анкету-заяўку і электронны варыянт дакладу. Больш падрабязна - у інфармацыйным лісце.
Арганізатарам канферэнцыі выступае Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры ўдзеле Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.