Медыцынскія маскі, халаты, супрацьвірусныя касцюмы і каўпакі былі закуплены і перададзеныя ў бальніцы абласнога цэнтра ў рамках рэалізацыі экалагічнай ініцыятывы «УРА Гродна!».
«УРА Гродна!» - экалагічная ініцыятыва праекта «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Экалагічная ініцыятыва «УРА Гродна!» падтрымліваецца прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта біялогіі і экалогіі і юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнтамі, навучэнцамі і педагогамі школ, выхаванцамі дашкольных устаноў адукацыі, а таксама жыхарамі горада Гродна і Гродзенскага раёна.
Набытыя сродкі комплекснай індывідуальнай абароны для прафілактыкі вірусных рэспіраторных захворванняў былі перададзеныя ва ўстановы аховы здароўя Гродна, а таксама партнёрам ініцыятывы «УРА Гродна!» у рамках правядзення Адкрытага гарадскога Форуму экалагічных ідэй «Гродна: разам па шляху ўстойлівага развіцця».
Па некалькі сотняў медыцынскіх масак, халатаў, супрацьвірусных касцюмаў і аднаразовых каўпакоў закупілі для медыкаў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, Гарадской клінічнай бальніцы № 4, Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі і іншых устаноў. Таксама за кошт сродкаў ініцыятывы «УРА Гродна!» для патрэб цэнтра здароўя ГрДУ імя Янкі Купалы будуць набыты бескантактавыя інфрачырвоныя электронныя тэрмометры, рэцыркулятары паветра, медыцынскія рэспіратары, пальчаткі, дэзінфекцыйныя дыванкі для ног, дэзінфікуючыя сродкі для рук і сродкі для экстранай дэзінфекцыі паверхняў у памяшканнях.