Канферэнцыя «Гісторыя мецэнацтва і валанцёрства ў гуманітарнай сферы» для творчай моладзі прайшла 1 чэрвеня ў рэжыме онлайн. Яе ўдзельнікамі сталі студэнты і навучэнцы вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Гродна і Гродзенскай вобласці.
У рамках форуму маладыя даследчыкі разгледзелі гісторыю развіцця і станаўлення мецэнацтва і валанцёрства ў гуманітарнай сферы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі замежны вопыт, а таксама ролю Чырвонага Крыжа ў ажыццяўленні гэтай працы. Казалі аб мецэнацтве і валанцёрскім руху ў сацыяльнай сферы, прававой аснове такой дзейнасці, яе маральна-гуманістычных асновах і валанцёрства як інстытуце сацыялізацыі моладзі. Усяго студэнты і навучэнцы прэзентавалі 18 дакладаў, лепшыя з якіх былі адзначаны дыпломамі.
У іх ліку навуковыя працы «Развіццё мецэнацтва і дабрачыннасці на тэрыторыі мястэчка Мір у 16-19 стст.» навучэнкі Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа Бунас Веранікі, «Прававая аснова дзейнасцi мецэнацтва і валанцёрства» Яны Грэйт з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, «Замежны вопыт развіцця валанцёрства ў гуманітарнай сферы» Дар'і Саўко з Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Дыпломамі канферэнцыі ўзнагароджаны навучэнец Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Максім Зянюк, які выступіў з дакладам «Валанцёрства як інстытут сацыялізацыі моладзі», а таксама дзве студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы - Сафія Быб з дакладам «Аналіз замежнага вопыту мецэнацтва і валанцёрства» і Таццяна Чапля, якая прадставіла сацыяльны праект «Realнае жыццё»: падтрымка студэнтаў з абмежаванымі магчымасцямі».
Арганізатарам канферэнцыі выступае Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры ўдзеле Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.