У рамках міжнароднай ініцыятывы купалаўцы займаліся ачысткай прыбярэжнай зоны ракі Нёман.
Міжнародны праект па навядзенні парадку паблізу вадаёмаў стартаваў у 2017 годзе і быў накіраваны на ўборку берагоў Рэйна. Беларусь у экалагічным флешмобе ўдзельнічае ўпершыню. У 2020 годзе сотні актывістаў Гродзенскай і Мінскай вобласці, у ліку якіх студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, адначасова выйшлі на берагі Нёмана, каб навесці парадак на прыбярэжнай тэрыторыі.