Урачыстая цырымонія адбылася ў Купалаўскім універсітэце 7 ліпеня.
Мужчынская валейбольная каманда «Камунальнік-ГрДУ» ўпершыню выступіла ў дывізіёне «Б» чэмпіянату Рэспублікі Беларусь і заняла 3 месца. Павіншаваць і ўзнагародзіць спартсменаў сёння прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі горада і ўніверсітэта.
- Ад імя рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка і шматтысячнага калектыву купалаўцаў я хачу павіншаваць вас з добрымі вынікамі, - адзначыў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько. - Жадаю вам не спыняцца на дасягнутым, рухацца толькі наперад. Я ўпэўнены, што агульнымі намаганнямі мы даможамся выдатных вынікаў. Поспехаў!
Начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Яўгеній Ародзь падзякаваў спартсменаў і трэнераў за якасную працу.
- Тое, што зрабілі нашы хлопцы - велізарная перамога ўсяго гарадзенскага валейбола, гэта пакаленне спартсменаў здольна дамагчыся вельмі вялікіх вынікаў. Зараз самая вялікая задача трэнерскага складу зрабіць так, каб хлопцы перайшлі з катэгорыі перспектыўных маладых валейбалістаў у катэгорыю майстроў, паказалі ўсёй краіне, што валейбол па-ранейшаму жывы і гатовы гадаваць магутных спартсменаў - не толькі для горада, але і для нацыянальнай зборнай. Я ўпэўнены, што з цягам часу вы будзеце паказваць толькі лепшыя вынікі!
Словы віншаванняў у адрас рабят таксама гучалі ад старшыні валейбольнага клуба "Гродзенскі камунальнік" Аляксея Сівірчукова, начальніка спартыўнага клуба ГрДУ імя Янкі Купалы Кірылы Акуліча і дэкана факультэта фізічнай культуры Андрэя Навойчыка.
Варта адзначыць, што па выніках чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод мужчынскіх каманд дывізіёна «Б» вызначаны лепшы гулец чэмпіянату - Георгій Багаеў.
- Хочацца паўтарыць сваё дасягненне і ў наступным сезоне. Агульнымі намаганнямі, стараннем і працай будзем рабіць усё, каб памнажаць свае вынікі, - падзяліўся Георгій.