Сходы і засяленне ў інтэрнаты першакурснікаў пачаліся 28 жніўня.
У гэты дзень арганізацыйныя сустрэчы для першакурснікаў і іх бацькоў праходзяць на факультэце біялогіі і экалогіі, фізіка-тэхнічным факультэце, а таксама факультэце мастацтваў і дызайну. 29 жніўня аналагічныя сустрэчы запланаваныя на юрыдычным і педагагічным факультэтах і на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Першакурснікаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, філалагічнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання чакаюць на арганізацыйныя сходы 30 жніўня. І ў апошні дзень лета абмеркаваць усе арганізацыйныя моманты змогуць студэнты 1 курса факультэта псіхалогіі, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, а таксама інжынерна-будаўнічага факультэта.
Падчас сходу першакурснікі пазнаёмяцца з выкладчыкамі і супрацоўнікамі факультэта, куратарамі акадэмічных груп, даведаюцца аб умовах і парадку арганізацыі адукацыйнага працэсу. Акрамя гэтага, студэнты 1 курса будуць размеркаваны па групах, а таксама пройдуць медыцынскі агляд для засялення ў інтэрнат.
Першакурснікам неабходна мець пры сабе пашпарт, паведамленне аб залічэнні ў лік студэнтаў, працоўную кніжку - тым, хто працаваў да паступлення, прыпісное сведчанне - для ваеннаабавязаных, членскі білет - тым, хто састаіць у ГА «БРСМ». Больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні арганізацыйных сходаў для першакурснікаў шукайце на сайце abit.grsu.by.
Нагадаем, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізуецца праграма "Універсітэт - твой дом", згодна з якой усе іншагароднія студэнты 1 курса дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі забяспечваюцца інтэрнатам. Студэнцкі гарадок Купалаўскага ўніверсітэта аб'ядноўвае 5 інтэрнатаў, абсталяваных усім неабходным для камфортнага пражывання і вучобы: пакоямі адпачынку, самападрыхтоўкі, трэнажорнымі і спартыўнымі заламі. Чакаецца, што ў бліжэйшы час будзе ўведзены ў эксплуатацыю новы студэнцкі інтэрнат на 1030 месцаў - сучасны 13-павярховы будынак на вуліцы Дубко.