Спаборніцтвы прайшлі з 5 па 14 кастрычніка ў рамках круглагадовай спартакіяды ГрДУ імя Янкі Купалы.
У спартыўных матчах за перамогу змагаліся каманды 11 факультэтаў. Першае месца заняла каманда юрыдычнага факультэта. Другое месца - у студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта, трэцяе - у факультэта эканомікі і кіравання.
Судзейская калегія таксама вызначыла лепшых гульцоў турніру. Так, лепшым гульцом быў прызнаны студэнт юрыдычнага факультэта Яўген Міхайлаў, а лепшым нападаючым - студэнт факультэта эканомікі і кіравання Ягор Маркавец. Лепшым варатаром стаў студэнт юрыдычнага факультэта Аляксандр Жынко, а лепшым абаронцам - студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Яўген Васілеўскі.