Прыём экспанатаў ажыццяўляецца да 2 лістапада.
Паўдзельнічаць у конкурсе могуць навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Экспанаты павінны адпавядаць любой намінацыі па выбары: «Дызайн-елка», «Хайтэк-елка», «Альтэрнатыўная елка», «МультымедыяЕлка», «РэтраЕлка», «Елка-трансформер», «Калядная кампазіцыя», «Навагодні сувенір», «Святочныя ўпрыгожванні», «Сімвал 2021 года». Конкурсныя працы неабходна даставіць па адрасе: г. Гродна, вул. Замкавая, 13. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па нумары тэлефона 8(0152) 62 15 96.
Работа павінна суправаджацца характарыстыкай, у якой падрабязна апісана прызначэнне, змест, прымяненне экспаната. Акрамя гэтага, у характарыстыцы павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб канкурсантаў. Адбор і ацэнку экспанатаў для ўдзелу праводзіць экспертная камісія, у складзе якой - спецыялісты Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці. Конкурсныя працы будуць ацэньвацца па такіх крытэрах, як тэхнічнае рашэнне, якасць і складанасць выканання, практычнасць і надзейнасць у эксплуатацыі, бяспека канструкцыі, арыгінальнасць задумы. Члены экспертнай камісіі таксама будуць прымаць пад увагу стан прадстаўленай тэхнічнай дакументацыі.
Па выніках абласнога этапу конкурсу будуць вызначаны пераможцы і прызёры. Лепшыя экспанаты будуць адпраўленыя ў Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці ў сталіцу, а іх аўтары змогуць прэтэндаваць на перамогу ў рэспубліканскім этапе конкурсу «ТэхнаЕлка».