Дыялог адбудзецца 27 лістапада ў рамках III міжнароднага студэнцкага практыка-арыентаванага круглага стала «Права уласнасці і спосабы яго абароны».
Удзельнікі круглага стала абмяркуюць рэформу рэчавага права, новыя падыходы да вызначэння нерухомай маёмасці, прававы рэжым маёмасці калегіі адвакатаў, а таксама разгледзяць права ўласнасці на музейныя каштоўнасці, права за абарону інтэлектуальнай уласнасці і права ўласнасці рэлігійных арганізацый. Арганізатарамі мерапрыемства выступае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага.
Круглы стол пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы 27 лістапада ў галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе Ажэшкі, 22, аўд. 218а і 218б. Пачатак мерапрыемства ў 12.30.