Каардынацыйны студэнцкі савет сумесна са студэнцкімі саветамі факультэтаў псіхалогіі і біялогіі і экалогіі арганізавалі навагоднюю казку для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Ленінскага раёна г. Гродна.
Каляды і Новы год - сапраўды самыя любімыя і доўгачаканыя святы. Навагодняга цуду чакаюць усе дзеці, а асабліва тыя, якія не могуць, у сілу абставінаў, правесці гэтыя дні ў коле сям'і. Студэнты здолелі падарыць выхаванцам цэнтра сапраўдны цуд. Святочная праграма з песнямі, гульнямі і танцамі і, вядома ж, навагоднія падарункі пакінулі цёплае і яркае святло ў душы кожнага дзіцяці.