Купалаўцы распавялі старшакласнікам пра фінансы і фінансавую пісьменнасць, пагаварылі аб якасцях і звычках фінансава пісьменнага чалавека, адкрылі асновы правілаў зберажэння грашовых сродкаў.
Адзначым, што праект «Фінансавая пісьменнасць» рэалізуецца ў рамках практыка-арыентаванай падрыхтоўкі студэнтаў юрыдычнага факультэта па дысцыплінах «Фінансавае права» і «Падатковае права». Кіраўніцтва праектам каля 10 гадоў ажыццяўляе дацэнт кафедры міжнароднага права Лілія Абрамчык. Да ўдзелу ў праекце студэнты прыцягваюцца пасля праходжання навучальных курсаў па дысцыплінах: рыхтуюць прэзентацыі на зададзеную тэматыку і затым з імі ўдзельнічаюць у адукацыйных мерапрыемствах для старшакласнікаў школ, гімназій, ліцэяў Гродзеншчыны і іншых рэгіёнаў. Дарэчы, удзел у праекце ў мінулых гадах прымалі ўдзел і студэнты іншых факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Адукацыйнае мерапрыемства на тэму «Што такое фінансавая пісьменнасць?» з навучэнцамі 11-га класа Гімназіі № 3 г. Гродна правялі студэнты 4 курса спецыяльнасці "Эканамічнае права" юрыдычнага факультэта Валерый Байцер і Алёна Журневіч. Усяго за гэты год адбылося 10 такіх адукацыйных сустрэч.