Пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 13 студзеня.
Дыплом кандыдата эканамічных навук, выдадзены Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, настрыфіцыраваны намесніку дэкана факультэта эканомікі і кіравання Святлане Крэчка.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Аксане Гаўрылік і вядучаму спецыялісту інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, дацэнту кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Юліі Фядосавай.