На занятках Школы чакаюць усіх, хто цікавіцца філасофіяй, паліталогіяй, культуралогіяй, хто хоча даведацца пра тое, што ўяўляе сабой сучасная сацыялогія як навука, прафесія і спецыяльнасць.
Удзельнікам прачытаюць лекцыі вядучыя выкладчыкі кафедры сацыялогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, раскрыюць сакрэты паспяховай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання па грамадазнаўстве, раскажуць аб асновах правядзення сацыялагічных даследаванняў і дапамогуць у распрацоўцы ўласных сацыялагічных праектаў.
Заняткі праходзяць па суботах. Тэма занятку, якое правядзе дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Наталля Казлоўская 6 лютага, - «Рэлігіі ў сучасным свеце і якое дачыненне да гэтага мае сацыялогія». На наступным занятку, 20 лютага, сумесна з дацэнтам кафедры сацыялогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аксанай Гаўрылік, удзельнікі разбяруцца ў тым, што ведаюць сацыёлагі пра грошы і ці ўмеюць яны іх зарабляць.
Даведацца больш падрабязна пра Школу юнага сацыёлага і запісацца на заняткі можна на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 306 або па тэлефоне: (29) 2689108.