Спаборніцтвы прайшлі ў Мінску з 1 па 3 лютага.
Па выніках спаборніцтваў студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Ганна Траўкова заняла 1 месца ў мнагабор'і сярод жанчын. У асобных відах прадстаўніца ГрДУ імя Янкі Купалы таксама ўзнімалася на пераможныя і прызавыя прыступкі спартыўнага пастамента спаборніцтваў. Так, Ганна заняла 1 месца ў практыкаванні «брусы і вольныя практыкаванні», 2 месца ў практыкаванні «бервяно» і стала трэцяй у апорным скачку.