Да ўдзелу ў канферэнцыі, якая адбудзецца 12 сакавіка, запрашаюцца навучэнцы, студэнты, магістранты і аспіранты.
Арганізатарамі ІІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі «Медыякамунікацыі ў XXI стагоддзі: традыцыі і навацыі» выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама галоўнае ўпраўленне па ідэалагічнай працы і справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя напрамкі развіцця сучасных медыякамунікацый: мова і стыль, мастацкі тэкст у медыякультуры, спецыфіку работы традыцыйных СМІ і новых медыя. Падчас інтэрнэт-канферэнцыі будзе нададзена ўвага рэкламным і PR-камунікацыям у сучасным грамадстве, сацыялагічным даследаванням медыякамунікацый, а таксама медыяадукацыі і інфармацыйнай пісьменнасці. Студэнты і маладыя даследчыкі прадставяць таксама свае даклады па тэмах «Медыякамунікацыі ў турыстычнай сферы», «Адлюстраванне гістарычных працэсаў у медыя» і «Гісторыя медыя і сацыяльных камунікацый». Для навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў запланавана правядзенне секцый пад агульнай назвай «Рэгіянальная журналістыка: мінулае, сучаснасць, будучыня» і «Медыяпрастора Беларусі вачыма пакалення Z».
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 сакавіка запоўніць рэгістрацыйную форму на сайце. Мерапрыемства прадугледжвае як вочную, так і завочную формы ўдзелу. Пленарнае і секцыйныя пасяджэнні адбудзецца 12 сакавіка з 10.00 да 16.00 на пляцоўцы выдаленай канферэнц-сувязі. Па выніках ІІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі «Медыякамунікацыі ў XXI стагоддзі: традыцыі і навацыі» будзе падрыхтаваны зборнік матэрыялаў, які пройдзе дэпаніраванне ў БелІСА.