Лепшыя студэнцкія навуковыя аб'яднання назвалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы
Конкурс праводзіўся з мэтай стымулявання і папулярызацыі навукова-даследчай дзейнасці купалаўцаў, падтрымкі студэнцкіх навуковых таварыстваў універсітэта. Каб прыняць удзел канкурсанты падавалі справаздачу аб сваёй навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці за год і спіс апублікаваных навуковых прац членамі студэнцкіх навуковых таварыстваў.
Па выніках конкурсу студэнцкіх навуковых аб'яднанняў пераможцам і ўладальнікам дыплома І ступені стаў студэнцкі навуковы гурток «Тэорыя і гісторыя музычнага мастацтва ў кантэксце культуры» кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну. Навуковы кіраўнік гуртка - загадчык кафедры музычнага мастацтва Таццяна Бараноўская. Дыпломам ІІ ступені адзначаны студэнцкі навуковы гурток кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры рамана-германскай філалогіі Святланы Масленікавай. Дыплома ІІІ ступені ўдастоена студэнцкая сацыялагічная навукова-даследчая лабараторыя кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кіраўнік - загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Мікалай Мыслівец.
Пераможцы і прызёры конкурсу студэнцкіх навуковых аб'яднанняў, а таксама іх навуковыя кіраўнікі атрымаюць прэміі за кошт сродкаў фонду «Таленавітая моладзь».