Падача дакументаў у ваенныя камiсарыяты для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы працягнуцца да 7 мая бягучага года.
Ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта з 2005 года вядзе падрыхтоўку ваенных кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, органаў памежнай службы Дзяржаўнага памежнага камітэта і Унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Спецыяльнасці, якія прапануе факультэт для абітурыентаў - гэта «Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых» і «Тылавое забеспячэнне войск». Тэрмін навучання будучых афіцэраў на дзённай бюджэтнай форме складзе 4 гады, пасля заканчэння якога ім прысвояць воінскае званне «лейтэнант». Падчас навучання хлопцы будуць забяспечаны ўсім неабходным: харчаваннем, пражываннем, абмундзіраваннем, грашовым забеспячэннем. Таксама ў курсантаў ёсць магчымасць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі "В".
Абітурыентам, якія выберуць для сябе атрыманне ваеннай адукацыі, трэба прайсці праверку стану здароўя, фізічнай падрыхтоўкі, а таксама прафесійна-псіхалагічны адбор. Юнакам, што паступаюць на спецыяльнасць «Тылавое забеспячэнне войскаў», неабходна будзе здаць цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы, фізіцы, рускай ці беларускай мовах, а па спецыяльнасці "Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых" спатрэбіцца атрымаць сертыфікат цэнтралізаванага тэставання па рускай ці беларускай мовах, біялогіі, прайсці ўнутранае уступнае выпрабаванне па фізкультуры, а таксама мець спартыўны разрад не ніжэй за 2-га па любым з відаў спорту.
Праходзіць вайсковую службу па заканчэнні навучання на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы выпускнікам трэба на пасадах начальніка рэчавай і харчовай службаў вайсковай часткі з наступным прызначэннем на пасаду намесніка камандзіра па тылу ці начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту вайсковай часткі.