Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта 31 сакавіка навялі парадак у раёне аўтамабільнага маста, які будуецца ў Гродне.
Удзел у акцыі прынялі актывісты першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Купалаўскага ўніверсітэта. Рабяты дапамаглі падрыхтаваць тэрыторыю для далейшага будаўніцтва веладарожак у раёне будучага аўтамабільнага маста ў Гродне.
Агульнарэспубліканскі моладзевы праект «За справу» стартаваў амаль тры гады таму. У рамках праекта актывісты добраўпарадкоўваюць знакавыя і сацыяльна значныя месцы ў розных рэгіёнах Беларусі.