Дыплом I ступені ў намінацыі «Сеткавы праект» атрымала дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніна Макарава.
Удзел ва Усерасійскім конкурсе «Лепшае метадычнае суPRАваджэнне» прымалі 107 метадычных работ. Геаграфія ўдзельнікаў - гэта 37 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і гарады Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіўся ўпершыню з мэтай абагульнення, распаўсюджвання і заахвочвання перадавога педагагічнага вопыту.
Па выніках конкурсу дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Макарава атрымала дыплом I ступені ў намінацыі «Сеткавы праект».