Преподаватели кафедры журналистики и студенты обучили школьников основам продвижения аккаунта в Instagram.
Вясновая школа медыяпісьменнасці «МедыяГід» працавала з 30 сакавіка па 1 красавіка. Майстар-класы былі арганізаваны для навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі. Рабят навучылі працаваць з фота, відэа, тэкстам і іншымі відамі кантэнту ў Instagram.
Выкладчык кафедры журналістыкі Кацярына Касцюшка падзялілася з рабятамі правіламі стварэння Stories і пастоў Instagram. Начальнік Студэнцкага медыяцэнтра Купалаўскага ўніверсітэта Анастасія Паўлава распавяла пра тыпы кантэнту і яго «залатую» формулу, прааналізавала Instagram-акаўнт навучэнцаў. Лабарант вучэбнай тэлестудыі, студэнт 2 курса спецыяльнасці "Журналістыка" Мікіта Панцэвіч у рамках майстар-класа прадставіў Instagram-акаўнт кафедры журналістыкі @ kafedra.journ, распавёў пра спосабы прасоўвання і пра павышэнне ўцягнутасці аўдыторыі, падзяліўся з рабятамі неабходнымі мабільнымі прыкладаннямі для апрацоўкі фота і відэа .
Праект «МедыяГід» накіраваны на тое, каб пазнаёміць падрастаючую моладзь з асновамі медыяпісьменнасці і раскрыць патэнцыял школьнікаў для далейшага атрымання вышэйшай адукацыі ў сферы медыя.