Чэмпіянат і Першынства Рэспублікі Беларусь па спартыўных бальных танцах прайшлі 27 і 28 сакавіка ў Мінску.
Па выніках спаборніцтваў у Адкрытым чэмпіянаце горада Мінска па спартыўных бальных танцах у катэгорыі «моладзь да 21 года» студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Мікіта Лукашоў заваяваў першае месца. Пятае месца - у студэнта 3 курсу Данііла Аляшкевіча.
У першынстве Рэспублікі Беларусь сярод дарослых студэнт-купалавец Мікіта Лукашоў стаў бронзавым прызёрам спаборніцтваў.