Гульні адбыліся ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 жаночых каманд факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта. Судзейскую калегію ўзначаліла выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Бялова.
Атрымала перамогу ў спаборніцтвах каманда юрыдычнага факультэта, якая выступала пад кіраўніцтвам Аляксандра Кудзеля. Другое месца - у каманды факультэта біялогіі і экалогіі, кіраўнік - Аляксей Абялеўскі. І на трэцім месцы па выніках спаборніцтваў - каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі, якая выступала пад кіраўніцтвам Аляксандра Флярко.
Судзейскай калегіяй былі вызначаны таксама лепшыя гульцы ў сваіх камандах. Сярод іх - студэнтка 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Таццяна Казлякоўская, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Яна Цяляк, студэнтка 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандра Гарошка і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юлія Жалудок.