Знаёмства купалаўцаў з будучай прафесіяй адбылося на базе пункта пропуску «Прывалка».
Студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы пазнаёміліся з ключавымі момантами ў ажыццяўленні мытнага кантролю, аб якіх распавёў начальнік мытнага паста Гродзенскай рэгіянальнай мытні Сяргей Мацвееў. Студэнты даведаліся пра сістэму «падвойнага» калідора, спецыфіцы ўязнога і выязнога напрамку, пазнаёміліся з тэхнічнымі сродкамі правядзення мытнага кантролю. Супрацоўнікі аддзела правядзення аперацый мытнага кантролю пагаварылі з будучымі калегамі пра спецыфіку сканэра багажу і інспекцыйна-надгляднага комплексу.
Адзначым, што двухбаковае супрацоўніцтва Гродзенскай рэгіянальнай мытні і Купалаўскага ўніверсітэта ажыццяўляецца ў рамках прафесійнай практычнай падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа», пастаянна праходзяць сумесныя мерапрыемствы ў спартыўнай, творчай, навуковай сферах.