Дыялог у Купалаўскім універсітэце прайшоў 15 красавіка ў рамках Адзінага дня інфармавання.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі таксама казалі пра важнасць захавання гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці і героях тылу, акупацыі і руху супраціву, аб трагедыі ў Хатыні і іншых беларускіх вёсках.
Дзмітрый Лакіза акцэнтаваў увагу студэнтаў на тым, што сёння вельмі важна ўмець аналізаваць інфармацыю, фарміраваць асабістую грамадзянскую пазіцыю і адказнасць. Таксама ён падзяліўся ўражаннямі аб удзеле ў VI Усебеларускім народным сходзе, нагадаў пра тое, што бягучы год аб'яўлены Годам народнага адзінства.