Ва ўрачыстай абстаноўцы 28 красавіка абнавілі Дошку Гонару ў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна.
Цырымонія была прымеркавана да Свята працы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Іван Курман, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Васіль Міхно і намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гроднахлебпрам» Алена Арлова.
На Дошку Гонару занесены лепшыя работнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Ленінскага раёна горада Гродна, у іх ліку - начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аксана Котава. Падчас цырымоніі адкрыцця абноўленай Дошкі Гонару ўсім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны памятныя сведчанні і падарункі.