У іх прымаюць удзел супрацоўнікі і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта.
Павітала ўдзельнікаў Школы кіраўніка рэктар універсітэта Ірына Кітурка. Яна адзначыла, што ГрДУ імя Янкі Купалы зацікаўлены ў маладых кіраўніках, заахвочвае іх крэатыў, імкненне ўдасканальвацца і ўкараняць інавацыі на карысць Alma Mater.
- Кадры вырашаюць усё, а перспектыўныя кадры - гэта будучыня ўніверсітэта. Яго паспяховая будучыня. У нас на вас вялікія планы, і мы ўскладаем на вас вялікія надзеі.
Ірына Фёдараўна пажадала ўдзельнікам Школы кіраўніка душэўнага спакою, мудрасці і раўнавагі пры прыняцці рашэнняў, а таксама поспехаў у амбіцыйных пачынаннях і рэалізацыі ідэй.
З 4 па 27 мая ўдзельнікам трэба будзе асвоіць два навучальныя модулі: «Упраўленне інавацыямі ва ўстанове адукацыі» і «Менеджмент ў сістэме адукацыі». Прадметам абмеркавання стане інавацыйная дзейнасць ГрДУ імя Янкі Купалы, вынікі і перспектывы інавацыйнага развіцця асноўных працэсаў універсітэта. Удзельнікі таксама будуць казаць пра мадэлі ўдасканалення ўніверсітэцкага менеджменту, сучасныя тэндэнцыі і тэхналогіі ў праектаванні і рэалізацыі адукацыйных праграм. Праводзяць заняткі для ўдзельнікаў Школы прадстаўнікі рэктарата ўніверсітэта і кіраўнікі структурных падраздзяленняў. Лектарам першага семінара «Інавацыйная дзейнасць - аснова і перспектыва развіцця універсітэта» выступіў прарэктар па навуковай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Юрый Раманоўскі.
Па заканчэнні работы Школы кіраўніка слухачы прадставяць увазе калег свае праекты ў рамках выніковага занятку па тэме: «Экспэртыза і праектаванне дакументаў сістэмы кіравання ва ўніверсітэце».