Удзельнікі ўражвалі журы сваімі харэаграфічнымі, акцёрскімі і музычнымі талентамі 5 мая ў моладзевым цэнтры "Гродна".
Галоўнай задачай рабят у рамках творчай прэзентацыі сваёй установы адукацыі было паказаць унікальнасць роднай Alma mater і магчымасці кожнага студэнта. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка падкрэсліла не толькі важнасць правядзення марафону ў Год народнага адзінства, але і тое, што ўсіх студэнтаў, якія прымаюць удзел у марафоне, Купалаўскі ўніверсітэт будзе рады бачыць у сваіх сценах у рамках мерапрыемстваў, якія праходзяць у рамках «Гродна - маладзёжная сталіца-2021»:
- Нам бы вельмі хацелася, каб наш горад стаў для вас тым месцам, дзе раскрываюцца вашыя таленты, зараджаецца дружба і новыя крэатыўныя ідэі.
Ірына Фёдараўна таксама адзначыла, што ўдзельнікі годна прадстаўляюць свае ўніверсітэты ва ўсіх выпрабаваннях, выяўляючы не толькі любоў да сваіх установаў адукацыі, але і аддаюць даніну павагі гісторыі і культуры краіны.
Па завяршэнні ўсіх конкурсных этапаў другога дня ўдзельнікаў і гасцей чакаў салодкі прыз - торт з сімволікай Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафону.