У алімпіядзе прынялі ўдзел 108 чалавек у складзе 27 каманд з краін СНД.
II Міжнародная дыстанцыйная алімпіяда па спецыяльнасці "Турызм" праходзіла вясной гэтага года на базе Інстытута даследаванняў лічбавай эканомікі Карагандзінскага ўніверсітэта імя акадэміка А.А. Букетава (Казахстан).
Па выніках конкурсу каманда студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Шукальнікі прыгод» - Дар'я Талола, Дыяна Кавяза і Анастасія Дудзінская - заняла другое месца ў кірунку «Відэаролік». Навуковы кіраўнік каманды - старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Таццяна Баярчук.